У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Крс 2015

Лукашэнка лічыць неабходным паскорыць інфарматызацыю эканомікі

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным паскорыць інфарматызацыю эканомікі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе сучасныя механізмы кіравання, якія выкарыстоўваюць нашы канкурэнты, павінны быць укаранёны ў нас. Сёння неабходна паскораная інфарматызацыя эканомікі, тым больш што мы можам гэта рабіць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі - гэта не проста галіна, гэта адзін з ключавых рычагоў кіравання эканомікай і грамадствам у цэлым.

Прэзідэнт канстатаваў, што ў Беларусі апошнім часам хутка развіваецца сектар ІТ-індустрыі, краіна сур'ёзна рушыла наперад у сусветных рэйтынгах развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. "Па гэтым паказчыку мы ўжо апярэджваем усе краіны постсавецкай прасторы. Толькі сістэмны характар інфарматызацыі забяспечыць яе далейшы поспех", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску