Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Врс 2015

Лукашэнка лічыць будаўніцтва і АПК прыярытэтнымі сферамі ў супрацоўніцтве Беларусі з Ульянаўскай вобласцю

21 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прыярытэтнымі напрамкамі супрацоўніцтва Беларусі і Ульянаўскай вобласці могуць стаць вытворчая кааперацыя, аграпрамысловы і будаўнічы комплексы. Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з губернатарам Ульянаўскай вобласці Сяргеем Марозавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ва Ульянаўскай вобласці добра ведаюць беларускую тэхніку, якая працуе ў сферах сельскай гаспадаркі, дарожнага будаўніцтва, камунальнай галіны. На яго думку, перспектыўныя і сумесныя праекты ў сферы пасажырскага транспарту. "Тым больш што ў цяперашніх няпростых эканамічных умовых ёсць магчымасць набываць адпаведную тэхніку ў Беларусі", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь гатова садзейнічаць Ульянаўскай вобласці ў развіцці сельскай гаспадаркі, асабліва ў мадэрнізацыі жывёлагадоўчай галіны. "Вы ведаеце аб нашым вопыце, у час візіту можаце яшчэ раз паглядзець і зрабіць для сябе вывады", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама звярнуў увагу на той факт, што пры маштабным узвядзенні жылля ва Ульянаўскай вобласці запатрабаваны будаўнічыя матэрыялы і ліфтавае абсталяванне. "Калі ёсць жаданне і магчымасць, мы гатовы ўдзельнічаць і ў гэтай галіне", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларускія суб'екты гаспадарання маюць рэальную магчымасць прыняць самы актыўны ўдзел у стварэнні транспартнай інфраструктуры на тэрыторыі Ульянаўскай вобласці, у прыватнасці, дапамагчы ў будаўніцтве аўтадарог і лагістычных цэнтраў.

Акрамя таго, Прэзідэнт лічыць, што разам з развіццём гандлёва-эканамічнага партнёрства не трэба забываць пра гуманітарныя аспекты ўзаемадзеяння. Неабходна пашыраць кантакты ў сферах адукацыі, навукі і высокіх тэхналогій, аховы здароўя, спорту і турызму. "Мы гатовы азнаёміць членаў дэлегацыі з нашым вопытам у гэтым плане, падзяліцца ім, каб сумесна ўкараняць навацыі ў жыццё, - адзначыў Прэзідэнт. - У нас няма ніякіх тайн ад вас, ад расіян у цэлым". Ён выказаў упэўненасць, што візіт ульянаўскай дэлегацыі пройдзе вынікова.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі