Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Снж 2025

Лукашэнка: фармат тэхнапаркаў будзем пашыраць ва ўсіх рэгіёнах краіны

Лукашэнка: фармат тэхнапаркаў будзем пашыраць ва ўсіх рэгіёнах краіны
Фота з архiва

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фармат тэхнапаркаў будзем пашыраць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і парламенту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка абазначыў важнасць тэхналагічнага суверэнітэту і звярнуў увагу, што дзяржава аказвае ў гэтым садзейнічанне: ад ільгот да падрыхтаваных ужо вытворчых плошчаў. "Адну з такіх унікальных пляцовак мы стварылі на тэрыторыі "Мотавела" - Мінскі гарадскі тэхнапарк. Любы прадпрымальнік можа прыйсці сюды са сваёй бізнес-ідэяй і адкрыць інавацыйную вытворчасць. Будзем пашыраць гэты фармат ва ўсіх рэгіёнах краіны. Працэс пайшоў", - прывёў канкрэтны прыклад беларускі лідар.

Прэзідэнт растлумачыў, што свядома аддае прыярытэт тэхналагічнаму суверэнітэту: "Нас здорава загартаваў вопыт так званага супрацоўніцтва з Захадам. Пад рознымі соусамі нас мэтанакіравана і планамерна ставілі ў сітуацыю залежнасці ад заходняга абсталявання і нават дробных камплектуючых".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі