Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Oct 2019

Лукашэнка: ЕАЭС адбыўся, але ёсць шмат праблем, асабліва бар'еры

Лукашэнка: ЕАЭС адбыўся, але ёсць шмат праблем, асабліва бар'еры

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі эканамічны саюз адбыўся як арганізацыя, але ёсць яшчэ шмат праблем, якія неабходна вырашаць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю казахстанскаму інфармагенцтву "Хабар", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Арганізацыя адбылася, саюз адбыўся. Яго ўбачылі многія дзяржавы свету і хочуць з ім супрацоўнічаць. Але ў той жа час ёсць шмат праблем, якіх быць не павінна. Асабліва вось гэтыя бар'еры", - заявіў беларускі лідар.

"Мы павінны нашы прадпрыемствы ставіць у роўныя ўмовы. Не павінна краіна больш моцная ствараць для сваіх прадпрыемстваў найбольш выгадныя ўмовы і тарпедаваць пастаўкі прадукцыі, дапусцім, з Беларусі на расійскі рынак або казахстанскі, або якія-небудзь іншыя рынкі. Калі мы ствараем саюз, значыць, трэба рухацца наперад", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама лічыць памылковым тэзіс аб тым, што працягласць пэўных інтэграцыйных працэсаў абумоўлена тым, што ЕАЭС толькі параўнальна нядаўна з'явіўся, а, напрыклад, Еўрапейскі саюз ствараўся дзесяцігоддзямі. "Еўрапейскі саюз - гэта розныя краіны. Яны не мелі такога вопыту жыцця ў адной краіне, як постсавецкія рэспублікі. Мы ж жылі ў адной краіне. У нас велізарны вопыт, вось гэта аснова. У нас адзіная мова, у нас шмат агульнага. Гэты шлях мы можам прайсці хутчэй, чым Еўрапейскі саюз", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што, вядома, неабходна бачыць, што не атрымалася ў ЕС, каб не рабіць такіх памылак. "Трэба вучыцца на чужых памылках. Ісці мы можам хутчэй, таму што ў нас больш вопыту, мы жылі ў Савецкім Саюзе. Там была абсалютна цесная інтэграцыя. Не трэба яе знішчаць. Трэба аднавіць тое, што разбурана. Нам трэба будзе над гэтым працаваць. І, калі сумленна гаварыць, тут яшчэ конь не валяўся", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Пытанні, адрасаваныя Прэзідэнту ў ходзе інтэрв'ю, датычыліся розных аспектаў далейшага развіцця адносін паміж Беларуссю і Казахстанам, праблематыкі ўзаемадзеяння ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза. Кіраўніку дзяржавы былі зададзены і некаторыя асабістыя пытанні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі