Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Врс 2015

Лукашэнка дзякуе Сі Цзіньпіну за інвестыцыі і крэдыты

2 верасня, Пекін /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дзякуе старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну за кітайскія інвестыцыі і крэдыты, прадастаўленыя для рэалізацыі інфраструктурных праектаў. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Пекіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

За кошт гэтых сродкаў у Беларусі будуюцца дарогі, прапрацоўваецца шэраг праектаў для асваення фінансаў.

Прэзідэнт падкрэсліў, што нядаўні візіт Сі Цзіньпіна ў Беларусь стаў гістарычным і прарыўным. "Сёння супрацоўніцтва вельмі эфектыўна развіваецца", - сказаў беларускі лідар.

Ужо нямала зроблена па будаўніцтве Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". "Вы яго назвалі жамчужынай Шаўковага шляху. Гэта будзе ўнікальны праект", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён дадаў, што там значна актывізаваліся работы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў таксама кітайскаму боку за ўвагу, што ўдзяляецца з боку дзяржавы памяці ахвяр Другой сусветнай вайны, у якой як Савецкі Саюз і Еўропа, так і Кітай панеслі сур'ёзныя страты.

Прэзідэнт таксама ўпамянуў аб праведзенай у першай палавіне дня сустрэчы з першым намеснікам прэм'ера Дзяржаўнага савета КНР Чжан Гаалі. На ёй былі акрэслены пытанні, якія Беларусі і Кітаю трэба вырашыць у бліжэйшай перспектыве. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, бакі не адыходзілі і ад абмеркавання праблемных пытанняў. Чжан Гаалі запэўніў, што рашэнні кіраўнікоў дзяржаў будуць няўхільна выконвацца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі