У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Кст 2017

Лукашэнка: Джыбуці можа стаць варотамі для беларускіх прадпрыемстваў на рынак Усходняй Афрыкі

Лукашэнка: Джыбуці можа стаць варотамі для беларускіх прадпрыемстваў на рынак Усходняй Афрыкі2 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Джыбуці можа стаць варотамі для беларускіх прадпрыемстваў на вялікі рынак Усходняй Афрыкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вітаю рашэнне кіраўніцтва Джыбуці аб назначэнні пасла ў Беларусі. Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі дыпламатаў, прадстаўнікоў бізнес-колаў ваша краіна стане нам бліжэйшай і мы разам зможам адкрыць у Джыбуці вароты ва Усходнюю Афрыку", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі бок бачыць перспектывы і для развіцця адносін з Заходняй Афрыкай. "Рэспубліка Малі - наш важны партнёр на захадзе афрыканскага кантынента. З улікам актуальных працэсаў аднаўлення і нарошчвання эканамічнага патэнцыялу гэтай дзяржавы адкрываюцца новыя магчымасці для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у тым ліку гандлёвага. Беларусь гатова да гэтага", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс