Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Чэр 2026

Лукашэнка: для Беларусі вельмы важны вопыт Кітая ў вытворчасці лякарстваў і вакцын

Лукашэнка: для Беларусі вельмы важны вопыт Кітая ў вытворчасці лякарстваў і вакцын

30 чэрвеня, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Для Беларусі вельмі важны вопыт Кітая ў вытворчасці лякарстваў і вакцын. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўніцтвам Пекінскага ўніверсітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы абмяркоўвалася сумесная адукацыйная беларуска-кітайская праграма паміж вядучымі ВНУ дзвюх краін па спецыяльнасці "біятэхналогія". У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што студэнты, якія навучаліся ў рамках гэтай праграмы, павінны ствараць канкрэтныя прадпрыемствы і вырабляць у Беларусі адпаведны прадукт на аснове кітайскіх тэхналогій.

"Перш за ўсё ў фармакалогіі. Ваш вопыт і тэхналогіі вытворчасці лякарстваў, вакцын для нас вельмі важны, калі закранаць біятэхналагічны профіль, па якім мы пачалі супрацоўніцтва", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу, што маладыя спецыялісты, якія атрымалі адпаведныя веды ў рамках сумеснай адукацыйнай праграмы, будуць працаўладкаваны ў Беларусі. Разам з тым у іх запрашэнні на работу былі зацікаўлены ў тым ліку кітайскія і расійскія кампаніі.

"Але ў мяне цвёрдае патрабаванне: атрымаўшы адукацыю ў вашым універсітэце, студэнты павінны працаваць у Беларусі ў цесным кантакце з кітайскімі кампаніямі, вырабляць канкрэтныя лякарствы - у гэтым выпадку для лячэння ракавых захворванняў - у Беларусі. Старшыня КНР пагадзіўся з такой логікай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі