У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Жнв 2018

Лукашэнка даручыў запусціць у Беларусі маштабную праграму мадэрнізацыі тэхнікі

10 жніўня, Гомель /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў запусціць у краіне маштабную праграму па аднаўленні і мадэрнізацыі тэхнікі, якая адслужыла свой тэрмін. Адпаведную задачу ён паставіў сёння, наведваючы ААТ "Гомсельмаш", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у першую чаргу гэта датычыцца тэхнікі такіх беларускіх прамысловых грандаў, як МАЗ, МТЗ і "Гомсельмаш". Ён, у прыватнасці, звярнуў увагу, што прывядзенне ў парадак паралельна з пэўнай мадэрнізацыяй старой тэхнікі магло б стаць паўнацэнным дадатковым напрамкам работы ААТ "Гомсельмаш", якая была б запатрабавана не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах - Расіі, Украіне. З іншага боку, гэта было б выгадна і самім сельгасарганізацыям, якія маглі б вярнуць у абарот старую тэхніку, што не выкарыстоўваецца, за трэць або палавіну кошту новай. Як аказалася, "Гомсельмаш" ужо працуе ў гэтым напрамку, аднак пакуль толькі ў рамках Гомельскага рэгіёна. "Нам трэба гэту праграму закруціць у маштабах усёй краіны", - сказаў Прэзідэнт.

Ён даручыў за зіму прапрацаваць адпаведныя пытанні і з 1 студзеня пачынаць практычную рэалізацыю гэтай задачы.

"Нашы міністры прамысловасці і сельскай гаспадаркі прапрацуюць гэта пытанне. Трэба гэта перакласці на планавую аснову на ўсю краіну", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Я не магу дапусціць, каб "Гомсельмаш" знік. Але ў гэтай жорсткай канкурэнцыі, каб выжыць, трэба шукаць новыя аб'ёмы работ, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Гэта добры кавалак работы. Гэта не навіна. У нас такім чынам працуюць МАЗ, асабліва МТЗ, і ўжо аднаўляюць трактары ў "сельгастэхніках".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску