Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Жнв 2017

Лукашэнка даручыў у 2018 годзе падцягнуць прадпрыемствы з нізкай зарплатай да ўзроўню Br1 тыс.

11 жніўня, Брэст /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Прадпрыемствы з нізкай заработнай платай неабходна ў 2018 годзе падцягнуць да ўзроўню Br1 тыс. Такое даручэнне даў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе азнаямлення з сацыяльна-эканамічным развіццём Брэста, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы Br1 тыс. будзем мець, але гэта будзе сярэдняя зарплата. Ёсць прадпрыемствы, якія гэту сярэднюю зарплату цягнуць уверх, гэта добра. Але палавіна, можа, крыху менш прадпрыемстваў, дзе мы недацягваем да гэтага ўзроўню, і наогул там зарплата невялікая. За 2018-2019 гады, асабліва за 2018 год, мы бяромся за тыя прадпрыемствы, на якіх мала зарабляюць, каб іх падцягнуць да Br1 тыс.", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, калі гэта даручэнне будзе выканана, сярэдняя зарплата па краіне можа дасягнуць Br1,5 тыс.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што сярэдні ўзровень заработнай платы ў памеры Br1 тыс. да канца бягучага года неабходна замацаваць, каб у пачатку 2018 года не атрымаць яго зніжэння. "Трэба стабільна выходзіць на сярэднюю зарплату (Br1 тыс. - Заўвага БЕЛТА), і ў 2018 годзе самую нізкую падцягваць да ўзроўню сярэдняй", - падагульніў кіраўнік дзяржавы.

Як запэўніў кіраўніка дзяржавы старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук, Брэст да канца 2017 года стабільна выйдзе на сярэднюю зарплату Br1 тыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі