Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Крс 2018

Лукашэнка даручыў Саўміну і Нацбанку ўнесці прапановы па эфектыўным функцыянаванні фінансавага рынку

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Савету Міністраў і Нацыянальнаму банку ўнесці пакет сістэмных прапаноў па фарміраванні і эфектыўным функцыянаванні фінансавага рынку. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Даручаю ўраду, Нацыянальнаму банку ў самыя кароткія тэрміны ўнесці пакет сістэмных прапаноў па фарміраванні і эфектыўным функцыянаванні фінансавага рынку. Папярэджваю, што за гэтыя дакументы вы будзеце несці поўную адказнасць, і ўсе гэтыя прапановы павінны быць састыкаванымі з усёй нашай эканамічнай і фінансавай палітыкай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Такі напрамак, як развіццё фінансавага рынку, не выкарыстоўваецца ў поўнай меры. "Калі ўключыць у эканоміку ўсе яго сегменты: страхавы рынак, рынак каштоўных папер, інвестыцыйныя фонды, мікрафінансавыя, лізінгавыя арганізацыі, - ён стане рэальнай і паўнацэннай крыніцай інвестыцыйных грошай у эканоміцы", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, асаблівасць цяперашняй сустрэчы ў тым, што яна праходзіць у ключавы год выканання пяцігадовай праграмы развіцця краіны. "Распрацаваны і прыняты планы, сістэмныя дакументы, стратэгіі, канцэпцыі. Аднак калі разабрацца, як рэалізуюцца тыя ці іншыя задачы, то можна ўбачыць, што падыход вельмі выбіральны. Справаздачы зроблены ідэальна - не падкапаешся: выканана 95 працэнтаў запланаваных мерапрыемстваў. Але самае галоўнае якраз і тоіцца ў астатніх 5 працэнтах", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі