Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Врс 2025

Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне аб стварэнні фінансава-прамысловых груп

Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне аб стварэнні фінансава-прамысловых груп

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з апаратам Нацыянальнага банка і кіраўніцтвам банкаў даручыў прапрацаваць пытанне аб стварэнні фінансава-прамысловых груп (ФПГ), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мэтах прыцягнення ў эканоміку дадатковых рэсурсаў для рэалізацыі інвестыцыйных праграм Нацыянальнаму банку з удзелам банкаў і дзяржорганаў мэтазгодна прапрацаваць пытанне аб магчымай эканамічнай інтэграцыі фінансавага і прамысловага капіталаў шляхам стварэння фінансава-прамысловых груп", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Беларусі "неаднаразова падступаліся" да такіх груп. У 1995 годзе быў прыняты ўказ, а ў 1999 годзе - спецыяльны закон, які, паводле слоў Прэзідэнта, у 2012 годзе сышоў на нішто.

"Стварэнне ФПГ будзе садзейнічаць фарміраванню новай сістэмы інвесціравання, больш эфектыўнаму задзейнічанню фінансавых актываў банкаў як патэнцыяльных інвестараў", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Да фінансавання інвестыцый, падкрэсліў ён, павінны больш актыўна падключацца не толькі банкі, але і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, якім трэба ўкараняць новыя фінансавыя інструменты падтрымкі. Галоўны крытэрый пры гэтым - рост іх долі ў ВУП.

"Дарэчы, у нас быў эксперымент, калі ААТ "ААБ Беларусбанк" атрымала акцыі ААТ "Белшына". Ну, і рэзультат? З улікам таго, што экспарт шын упаў на 20 працэнтаў, вопыт не вельмі ўдалы. Можа, не. Сёння даложыце", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі