Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Врс 2025

Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне аб будаўніцтве яшчэ аднаго цукровага завода ў Беларусі

Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне аб будаўніцтве яшчэ аднаго цукровага завода ў Беларусі
Фота з архiва

27 верасня, Шклоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці на ўсходзе краіны даручыў прапрацаваць пытанне аб будаўніцтве яшчэ аднаго цукровага завода ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы падрабязна далажылі аб асенніх палявых работах у раёне, вобласці і па краіне ў цэлым. Прэзідэнт удакладніў, як ідзе ўборка бульбы, цукровых буракоў, лёну.

Размова зайшла аб тым, якія плошчы аптымальныя для вырошчвання цукровых буракоў у рэгіёне. Гэта пытанне даволі вострае з улікам таго, што цукровыя заводы ў асноўным працуюць з бліжэйшымі рэгіёнамі. У сувязі з гэтым узнікае праблема дастаўкі буракоў з тых раёнах краіны, якія знаходзяцца "на перыферыі".

"Давайце паглядзім. У нас у цэнтры, на захадзе чатыры цукраперапрацоўчыя заводы. Тут, на ўсходзе, няма. Але калі мы бачым (перспектыву. - Заўвага БЕЛТА), маленькі заводзік можна тут пабудаваць. Мы гэта ўмеем рабіць, гэта нескладанае збудаванне. Калі мы ў Магілёве недзе вось тут паставім гэты завод, затрацім грошы..." - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым, дадаў ён, павінна быць разуменне, што гэты завод удасца забяспечыць буракамі. "Гэта значыць трэба сесці за зіму і прадумаць гэта", - дадаў ён.

Цяпер у Беларусі функцыянуюць чатыры цукровыя заводы: Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат і Гарадзейскі цукровы камбінат у Мінскай вобласці, Скідзельскі цукровы камбінат у Гродзенскай вобласці і Жабінкаўскі цукровы завод - у Брэсцкай. Гэтыя прадпрыемствы займаюцца перапрацоўкай цукровых буракоў і вытворчасцю цукру, фарміруючы аснову беларускай цукровай галіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі