Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Крс 2018

Лукашэнка даручыў больш актыўна ўключаць малы і сярэдні бізнес у экспартны напрамак

24 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Малы і сярэдні бізнес неабходна больш актыўна ўключаць у экспартны напрамак. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба ўключаць малы і сярэдні бізнес у экспартны напрамак. Асабліва гэта датычыцца сферы паслуг. Турызм, медыцына, спорт - гэта тыя галіны, дзе мы фактычна топчамся на месцы, хоць ёсць усе магчымасці для дынамічнага нарошчвання іх экспартнага складніка. Даручаю ўраду наладзіць сістэмную работу па гэтым пытанні. І не забудзьце пра імпартазамяшчэнне. У бліжэйшыя месяцы вы будзеце даваць справаздачу Прэзідэнту па гэтым пытанні", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь экспартуе дзве трэці вырабленага прадукту. "А значыць, наш дабрабыт - на знешніх рынках. Аб гэтым трэба не толькі гаварыць, з гэтай думкай кіраўнікам трэба "засынаць і прачынацца". У мінулым годзе на сустрэчы з пасламі я прама сказаў: эфектыўнасць работы кожнага будзе ацэньвацца ў першую чаргу па выніках на экспартным напрамку. Гэта ж датычыцца і іншых міністэрстваў, дырэктараў прадпрыемстваў. Запатрабаванне з усіх аднолькавае", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, для нарошчвання прысутнасці на знешніх рынках Беларусі і прадпрыемствам краіны неабходна ўбудавацца ў глабальныя і рэгіянальныя вытворчыя і збытавыя ланцужкі. "Для гэтага неабходна наладзіць у Беларусі высакаякасную вытворчасць канечнага прадукту. Такую вытворчасць, якая адпавядае стандартам найбольш развітых краін, можна стварыць альбо самім, альбо сумесна з замежнымі інвестарамі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі