Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Nov 2016

Лукашэнка: Час нафты і газу адыходзіць, будучыня - за найноўшымі тэхналогіямі

Лукашэнка: Час нафты і газу адыходзіць, будучыня - за найноўшымі тэхналогіямі17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Час нафты і газу адыходзіць, будучыня - за найноўшымі тэхналогіямі. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Менавіта найноўшыя тэхналогіі стануць крыніцай багацця ў далейшым, упэўнены Прэзідэнт.

Беларусь, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, укараняе высокія тэхналогіі ва ўсе сферы жыцця, развіваючы атамную энергетыку, касмічныя тэхналогіі. "Яны ў нас і ў ахове здароўя, і ў адукацыі - усюды", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ўпамянуў, у прыватнасці, унікальную аперацыю, якую правялі нядаўна беларускія хірургі па перасадцы комплексу "сэрца-лёгкія". "Усюды мы патроху робім штосьці новае, каб на ім выхоўвалася будучыня", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі