Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Кст 2015

Лукашэнка чакае справаздачы чыноўнікаў за рэзультатыўнасць мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны

22 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае справаздачы чыноўнікаў за рэзультатыўнасць мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе, прысвечанай выкананню даручэнняў кіраўніка дзяржавы па развіцці базавых арганізацый дрэваапрацоўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спадзяюся, на гэтым ўзроўні такая размова апошняя, - сказаў Прэзідэнт. - Мы ўклалі немалыя сродкі. І які вынік? І што будзем рабіць далей?"

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб прычынах, чаму ў свой час у краіне ўзяліся за мадэрнізацыю гэтай галіны. "Гэта зыходзіла са стратэгічных арыенціраў развіцця эканомікі Беларусі. Стратэгія заключалася ў тым, што нам трэба структурна рэфармаваць нашу эканоміку (а гэта і ёсць якраз структурная рэформа), каб удзельная вага вырабляемай рэалізаванай прадукцыі на ўнутраны і знешнія рынкі была звязана з уласнай сыравінай, каб пазбегнуць залежнасці, як гэта ў нас здарылася па іншых галінах эканомікі, ад іншых дзяржаў па сыравіне", - сказаў Прэзідэнт.

"Тады мы ўзяліся за дрэваапрацоўку і сельскую гаспадарку, паколькі для дрэваапрацоўкі - свой лес, які мы, на жаль, да гэтага часу, па-мойму, не ўвесь нават спелы лес паспяваем перапрацаваць, ён перастойвае. А сельская гаспадарка - гэта зямля і нашы людзі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што гэтыя галіны ствараліся не на пустым месцы, у Беларусі былі добрыя спецыялісты і добрыя школы. "Але паколькі ў апошнія гады існавання Савецкага Саюза і ў гады ліхалецця мы істотна разбурылі эканоміку, у тым ліку і дрэваапрацоўку, цярпець далей такое становішча мы не маглі. Таму пайшлі на адпаведнае рэфармаванне гэтай галіны", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка заслухае даклады аб выніках работы базавых арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці ў бягучым годзе, аб перспектывах іх развіцця і прапановах па павышэнні эфектыўнасці работы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі