Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Врс 2020

Лукашэнка чакае ад вучоных стварэння і развіцця новых кропак росту для ўсёй эканомікі

Лукашэнка чакае ад вучоных стварэння і развіцця новых кропак росту для ўсёй эканомікі

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае ад навуковай сферы стварэння і развіцця новых кропак росту для ўсёй эканомікі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з вучонымі ў Нацыянальнай акадэміі навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта, дзяржаўныя рэсурсы будуць сканцэнтраваны на развіцці найбольш важных і значных напрамкаў навукі, эканомікі і сацыяльнай сферы. "Чакаем ад вас прарыўных распрацовак і новых рашэнняў у розных галінах: медыцыне, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, будаўніцтве, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, машына- і прыборабудаванні, вытворчасці сучасных матэрыялаў, развіцці нана- і біятэхналогій, асваенні космасу. У гэтай аўдыторыі ўсе добра разумеюць, што навука павінна задаваць трэнды будучага. Ствараць і развіваць новыя кропкі росту для ўсёй эканомікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за апошнія некалькі гадоў удасканалены ўмовы аплаты працы работнікаў бюджэтных навуковых арганізацый, павышаны стыпендыі аспірантаў і дактарантаў, устаноўлены даплаты да пенсій для тых, хто мае вучоную ступень. "Мы будзем рухацца ў гэтым напрамку, наколькі дазволіць нам эканоміка", - запэўніў беларускі лідар.

Акрамя таго, аптымізаваны парадак камерцыялізацыі вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці, развіваецца заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

"Ужо зроблены асноўны крок у будучае навуковай пяцігодкі. У маі па вашых прапановах зацверджаны адзіныя прыярытэты навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі