У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Крс 2016

Лукашэнка: Cельскай гаспадарцы неабходна паступова пераходзіць на зялёныя тэхналогіі

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сельскай гаспадарцы ў Беларусі неабходна паступова пераходзіць на зялёныя тэхналогіі. Адпаведныя даручэнні даў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання аднаго з сельгаспрадпрыемстваў у Ельскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытанне аб больш пашыраным выкарыстанні зялёных тэхналогій было закранута ў час даклада Прэзідэнту аб завяршальным этапе вясенніх палявых работ і падкормцы азімых культур, для чаго выкарыстоўваюцца ў тым ліку розныя мінеральныя ўгнаенні. "Выходзіць (на добрыя паказчыкі ўраджайнасці. - Заўвага БЕЛТА) трэба толькі за кошт арганікі, - адзначыў Прэзідэнт. - Да гэтага трэба прывыкаць. Азотныя ўгнаенні трэба ўносіць акуратна. Я вас рыхтую ўжо да зялёных тэхналогій. Людзі плацяць вялікія грошы за чыстыя прадукты. У нас, дзякуй богу, няма гэтай перадазіроўкі. Трэба на гэтым і спыніцца".

Абмяркоўвалася таксама развіццё льнаводчай галіны. Як далажылі кіраўніку дзяржавы, на знешніх рынках склалася добрая кан'юнктура цэн на льновалакно, у выніку чаго льновырабляючыя арганізацыі ў першую чаргу зацікаўлены ў экспарце прадукцыі. Разам з тым не да канца загружаны магутнасці айчыннай перапрацоўкі. Урад у гэтай сітуацыі прапануе вырашыць праблему дадатковым рэгуляваннем цэн на ўнутраным рынку.

Аляксандр Лукашэнка даручыў віцэ-прэм'еру Міхаілу Русаму вырашыць пытанне недастатковых паставак сыравіны на Аршанскі льнокамбінат, не адмаўляючыся пры гэтым і ад экспарту. "Калі продаж на экспарт выгадны, то гэтым трэба скарыстацца. Пасейце больш лёну і прадайце", - даручыў Прэзідэнт.

У час наведвання сельгаспрадпрыемства таксама размова ішла аб стварэнні трывалай кармавой базы для забеспячэння інтэнсіўнага развіцця жывёлагадоўлі.

Прэзідэнт асабліва падкрэсліў неабходнасць рацыянальнага расходавання сродкаў у сельскай гаспадарцы і строгага захавання ўсіх тэхналагічных ланцужкоў вытворчасці прадукцыі. Нараканні кіраўнік дзяржавы выказаў і наконт нядбайнага ўтрымання і захоўвання тэхнікі, што пакуль мае месца ў шэрагу гаспадарак. "Тэхніка абы-як захоўваецца. Жахліва глядзець на гэтыя мехдвары. Гэта нецярпіма", - пакрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы даручыў да 1 мая ў асноўным завяршыць пасяўныя работы ў сельгасарганізацыях. "Але ўсё трэба рабіць вельмі якасна", - дадаў ён.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік далажыў Прэзідэнту аб асноўных паказчыках развіцця сельскай гаспадаркі ў рэгіёне. Так, за пяць гадоў вытворчасць малака ў вобласці павялічылася амаль на чвэрць, перасягнуўшы ў 2015 годзе ўзровень 1 млн т. Высокія паказчыкі росту прадэманстраваны і па іншых напрамках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску