Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Сак 2021

Лукашэнка: беларускія прадпрыемствы прарваліся на кітайскі рынак і цяпер разгортваюцца там

Лукашэнка: беларускія прадпрыемствы прарваліся на кітайскі рынак і цяпер разгортваюцца там
Фота з архiва

19 сакавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Беларускім прадпрыемствам удалося прарвацца на кітайскі рынак, і цяпер яны разгортваюцца там. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з работнікамі прадпрыемства "Малочны свет", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што дамоўленасць аб пастаўках беларускай прадукцыі ў Кітай была дасягнута на вышэйшым узроўні, інакш туды трапіць практычна немагчыма.

"Гэта велізарны рынак, туды імкнуцца ўсе. І не такія "монстры" як мы. Мы для іх малышы. Але тым не менш яны з намі маюць добрыя адносіны, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я не скажу, што ён заўсёды для нас прэміяльны, гэта значыць самы лепшы. Але гэта вельмі важна для дыверсіфікацыі. Трэба, каб мы прысутнічалі на многіх рынках. Тады мы не так будзем залежныя ад аднаго пакупніка. Таму мы прарваліся на гэты рынак, разгортваемся там".

Толькі "Малочны свет" у мінулым годзе паставіў у Кітай прадукцыі на $4,5 млн. Аб'ёмы ў параўнанні з 2019-м павялічыліся ў тры разы. У цэлым беларускіх прадуктаў харчавання ў КНР было адгружана на $250 млн.

Перспектыўным рынкам для харчовых тавараў Прэзідэнт таксама лічыць Пакістан і Індыю. "Мы з індусамі з савецкіх часоў у вельмі добрых адносінах. Яны вельмі добрыя людзі, стабільныя, пастаянныя. Але гандлюем мы з імі недастаткова, а рынак каласальны", - адзначыў ён.

Беларускія прадпрыемствы таксама паступова асвойваюць і рынак Еўрапейскага саюза. "Добра, што вы маеце адносіны з Еўрасаюзам і хоць крыху туды пастаўляеце гэтай прадукцыі. Калі ўжо сцежка пратаптана, па ёй можна будзе прайсці ў любы час, нягледзячы ні на якія ўзрушэнні ў нашых адносінах. Палітыка палітыкай часам, а бізнес бачыць свае шляхі і дарогі. Таму з імі не трэба губляць адносіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі