Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Jul 2015

Лукашэнка: Беларуская будаўнічая галіна здольна нарасціць экспарт

28 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беларуская будаўнічая галіна здольна нарасціць экспарт. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе аб праблемных пытаннях развіцця прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў і шляхах іх вырашэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важнейшая задача цяпер - выгадна прадаць і забяспечыць вяртанне валютнай выручкі ў краіну. Ад гэтага залежыць, ці разлічацца мадэрнізаваныя прадпрыемствы па крэдытах, ці будуць сродкі на развіццё вытворчасці і павышэнне зарплат работнікам", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для развіцця сферы вытворчасці будаўнічых матэрыялаў у Беларусі ёсць значныя ўласныя сыравінныя рэсурсы. Ён нагадаў, што для максімальна эфектыўнага выкарыстання гэтага фактару мадэрнізаваны і значна павялічаны магутнасці айчынных прадпрыемстваў па выпуску цэменту і ліставога шкла. Завяршаецца тэхнічнае перааснашчэнне прадпрыемстваў буйнапанэльнага домабудавання і домабудаўнічых камбінатаў.

"Гэта значыць, што ў нас створаны ўмовы не толькі для задавальнення патрэбнасцей унутранага рынку, але і для нарошчвання экспарту", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Лукашэнка: Беларуская будаўнічая галіна здольна нарасціць экспартПаводле яго слоў, з-за абвастрэння канкурэнцыі, сціскання знешніх рынкаў не першы план выходзяць пытанні якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі.

"Пакуль жа практычна 80 працэнтаў выпускаемых у краіне будматэрыялаў рэалізуецца на ўнутраным рынку. Прычым мне дакладваюць аб зніжэнні попыту на прадукцыю, пагаршэнні дынамікі вытворчасці ў галіне, нізкай аддачы і неэфектыўным выкарыстанні дадатковых магутнасцей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што па пытаннях развіцця вытворчасці будаўнічых матэрыялаў быў дадзены шэраг канкрэтных даручэнняў. У сувязі з гэтым ён запатрабаваў ад урада далажыць аб тым, як выконваюцца гэтыя даручэнні, што перашкаджае паспяховай рабоце арганізацый, што канкрэтна зроблена па фінансавым аздараўленні прадпрыемстваў будіндустрыі і якія дадатковыя меры існуюць у арсенале ўрада.

"Нам неабходна вызначыць, што ў першую чаргу трэба будзе зрабіць для развіцця галіны, а таксама выпрацаваць сістэмныя падыходы да вырашэння існуючых задач", - сказаў Прэзідэнт.

Пры гэтым ён папрасіў не забываць, што размова ідзе ад горадаўтваральных арганізацыях са шматлікімі працоўнымі калектывамі. "Дабрабыт больш як 50 тыс. працуючых і іх сем'яў залежыць непасрэдна ад стабільнага функцыянавання гэтых прадпрыемстваў", - нагадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі