Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліп 2025

Лукашэнка: Беларусь у бягучым годзе плануе перавезці праз піцерскі порт Бронка амаль 7 млн тон грузаў

Лукашэнка: Беларусь у бягучым годзе плануе перавезці праз піцерскі порт Бронка амаль 7 млн тон грузаў
Фота з архiва

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у гэтым годзе плануе перавезці праз піцерскі порт Бронка амаль 7 млн тон грузаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дэлегацыяй Санкт-Пецярбурга на чале з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу вам падзякаваць за тую падтрымку, якую вы аказвалі і мне, і Беларусі, і нашай кампаніі, што займаецца будаўніцтвам там порта ў Бронцы. Нямала зроблена. Нават вельмі шмат зроблена", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што ў свой час з прапановай аб будаўніцтве партовых магутнасцей для Беларусі выступіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін: "Я здзівіўся, што ён да метра ведае ўсю гэту партовую тэрыторыю. Паказаў мне: "Вось, калі ласка, калі хочаш, давай тут Беларусі выдзелім месца, будуйце".

"Многае ўжо там зроблена. Думаю, што разам з вамі мы яшчэ больш зможам зрабіць. Але на гэтым этапе мы вельмі ўдзячныя за тую падтрымку, якую вы аказваеце. Мы перавязём у бягучым годзе праз гэты порт амаль 7 млн тон розных грузаў. І сыпучых грузаў, і нафтапрадуктаў. Будзем грузіць усё. Будзем развіваць гэты порт, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы плануем (7 млн тон - гэта зусім няшмат для нас) яшчэ і ў Мурманск выйсці. Гэта рэзервовае такое месца, але там трэба будаваць гэты порт, і на гэта спатрэбіцца нямала гадоў. Таму для нас гэта (порт у Санкт-Пецярбургу. - Заўвага БЕЛТА) асноўная дарога ў свет для нашай прадукцыі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі