Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Ліс 2016

Лукашэнка: Беларусі цікавы ўдзел у праекце Транскаспійскага міжнароднага транспартнага калідора

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі цікавы ўдзел у ініцыіраваным Азербайджанам праекце Транскаспійскага міжнароднага транспартнага калідора. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Trend, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Так, нам гэта таксама цікава. У сучасных умовах рух тавараў паміж дзяржавамі - вельмі складаны працэс, які прадугледжвае аказанне яго ўдзельнікам шырокага спектра паслуг. У гэтым плане ўключэнне Беларусі ў лік састаўных звёнаў Транскаспійскага транспартнага маршруту было б лагічным", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь мае высокі транзітны патэнцыял дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму становішчу, развітой лагістычнай інфраструктуры, наяўнасці кваліфікаваных кадраў.

Яшчэ адно пытанне агенцтва Trend датычылася планаў Азербайджана стварыць шэраг прамысловых паркаў і кварталаў і таго, ці могуць беларускія прадпрымальнікі зацікавіцца такімі праектамі і прыняць у іх удзел. "Беларускі бок, безумоўна, зацікаўлены ў тым, каб паўдзельнічаць у рэалізацыі гэтых планаў. Мы маем значны вопыт работы на знешніх рынках у частцы суправаджэння інфраструктурных праектаў. Гэта і будаўнічыя паслугі, і здача аб'ектаў пад ключ, і пастаўкі машын і абсталявання", - сказаў Прэзідэнт.

Ён лічыць, што беларускія прадпрымальнікі знойдуць агульную мову з азербайджанскімі заказчыкамі. "Беларусь адкрыта для супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, і гатова да ажыццяўлення любых ідэй, калі гэта паслужыць умацаванню нашых дзяржаў і павышэнню ўзроўню жыцця іх грамадзян", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі