18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь захавала і прымножыла моцны рэальны сектар эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і парламенту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы захавалі і прымножылі моцны рэальны сектар эканомікі, нічога не загубіўшы і не растраціўшы з савецкай спадчыны. У сусветным рэйтынгу канкурэнтаздольнасці прамысловасці займаем 56-ю пазіцыю сярод паўтары сотні краін", - сказаў Прэзідэнт.
Разам з тым, заўважыў кіраўнік дзяржавы, над прадукцыйнасцю працы яшчэ трэба сур'ёзна папрацаваць.
"У такі няпросты час айчынныя прадпрыемствы прадаўжалі актыўна ўкладваць у тэхналагічнае развіццё і мадэрнізацыю. Гэта зачын на будучыню. У бягучай пяцігодцы мы завяршылі рэалізацыю амаль 1 тыс. вытворчых праектаў. Прытым, што ў неабходных аб'ёмах будаваліся і жыллё, і дарогі, аб'екты сацыяльнай і спартыўнай інфраструктуры", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.