Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Aug 2022

Лукашэнка: Беларусь проста можа дабавіць на кітайскім напрамку

Лукашэнка: Беларусь проста можа дабавіць на кітайскім напрамку
Фота з архiва

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь проста можа дабавіць на кітайскім напрамку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 жніўня ў час рабочай сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітаі Юрыем Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яны малайцы, здорава нам дапамагалі, ды і цяпер у нас прырост тавараабароту значны, новыя магчымасці. А мы проста можам дабавіць на кітайскім напрамку. Я часта Сі Цзіньпіну гаварыў: калі гэты вялікі кітайскі лакаматыў зачэпіць дадатковы вагон у аб'ёме Беларусі, дык нават не заўважыць, што там штосьці прычапілася. Такая гіганцкая эканоміка, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Добра, што ў нас склаліся такія ў галіне дыпламатыі, палітыкі адносіны. Ды і асабістыя адносіны ў мяне і з сям'ёй Сі Цзіньпіна, і з ім вельмі добрыя".

Як падкрэсліў Юрый Сянько, Беларусь і Кітай дэманструюць поўнае разуменне, супрацоўнічаючы на ўсіх міжнародных пляцоўках. "У галіне эканамічных адносін (я прыходжу да высновы, і відаць па настроях нашых беларускіх прадпрыемстваў) у нас проста ўнікальныя магчымасці для таго, каб нарасціць тэмпы работы з Кітаем, што, уласна, і робіцца апошнія (не пабаюся гэтай лічбы), апошнія сем гадоў з моманту аб'яўлення Кітаем ініцыятывы "Пояс і шлях". Гэта быў сур'ёзны штуршок, калі Беларусь далучылася да гэтай ініцыятывы і актыўна пачала з усё большымі тэмпамі працаваць з Кітаем", - заявіў пасол.

Яшчэ адным праектам, які даў імпульс для развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі, стаў індустрыяльны парк "Вялікі камень". Істотны ўплыў аказалі і дамоўленасці лідараў Беларусі і Кітая аб правядзенні Года рэгіёнаў, а таксама дырэктыва Прэзідэнта аб развіцці двухбаковых адносін з КНР, адзначыў дыпламат. "Для Кітая гэта вельмі важны сігнал па тым пытанні, як Беларусь ставіцца да Кітая і якія нашы стратэгічныя намеры", - звярнуў увагу Юрый Сянько.

Кітай традыцыйна ўваходзіць у тройку гандлёвых партнёраў Беларусі. Па выніках 2021 года іх знешнегандлёвы абарот дасягнуў рэкордных $5,9 млрд. За студзень - май тавараабарот Беларусі і Кітая склаў практычна $2 млрд. Беларусь пастаўляе ў КНР калійныя ўгнаенні, харчовую і сельскагаспадарчую прадукцыю, лесаматэрыялы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі