У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Ліп 2015

Лукашэнка: Беларусь прапануе Малдове перапрацоўку прадукцыі і прасоўванне яе тавараў на рынак ЕАЭС

16 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. З улікам развітой прамысловасці і транспартна-лагістычнай інфраструктуры Беларусь можа стаць пляцоўкай для перапрацоўкі, захоўвання і прасоўвання малдаўскіх тавараў на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах 16 ліпеня з Прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтым плане Беларусь адкрыта для прапаноў малдаўскага боку. "Галоўнае - каб гэта прадукцыя была якаснай і прадпрымальнікі ішлі да нас з адкрытым сэрцам і душой! Ніякіх хабараў, ніякіх пабораў! І якасць! Перамог на конкурсе, на тэндары - усё будзе сумленна і справядліва. Я паабяцаў гэта Прэзідэнту Малдовы", - сказаў беларускі лідар.

Адначасова ёсць зацікаўленасць у арганізацыі сумеснай перапрацоўкі малдаўскай плодаагародніннай прадукцыі ў Беларусі. "На малдаўскай зямлі спеюць добрыя садавіна і агародніна, выпускаюцца якасныя віны, каньякі, іншая прадукцыя. І мы яе закупляем у вас у вялікіх аб'ёмах", - адзначыў беларускі лідар. Толькі ў 2014 годзе 42 працэнты аб'ёму малдаўскага экспарту вінаробчай і каля 25 працэнтаў плодаагародніннай прадукцыі прыпала на Беларусь.

Беларусь таксама гатова падзяліцца сваімі напрацоўкамі ў тых сферах, дзе мае сур'ёзны вопыт і рэсурсы, у прыватнасці ў будаўніцтве дарог і інфраструктуры, узвядзенні малочнатаварных комплексаў і іншых сельгасаб'ектаў. Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, бакам можна больш актыўна папрацаваць у гэтых напрамках, калі ў гэтым ёсць інтарэс малдаўскіх партнёраў.

Прэзідэнт Беларусі лічыць, што для наладжвання сувязей паміж суб'ектамі гаспадарання неабходна таксама выкарыстоўваць патэнцыял узаемадзеяння гандлёва-прамысловых палат і іншых структур, якія аб'ядноўваюць дзелавыя колы. На думку Аляксандра Лукашэнкі, неабходна часцей праводзіць і бізнес-форумы.

Кіраўнік беларускай дзяржавы з задавальненнем адзначыў высокую інтэнсіўнасць двухбаковых кантактаў у гуманітарнай сферы - навуцы, адукацыі, спорце і іншых галінах. Ён лічыць, што чарговым крокам у гэтым напрамку стане правядзенне Дзён культуры Беларусі ў Малдове восенню гэтага года, а ў наступным годзе Беларусь чакае малдаўскіх дзеячаў культуры з візітам у адказ.

"У нас няма ніякіх камянёў за пазухай. Мы вельмі адкрыты ў адносінах з нашымі малдаўскімі сябрамі. Наш народ вельмі дабрадушны, ён вельмі добра ставіцца да малдаўскага народа", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў дзвюх краін ёсць тая аснове, на якой можна выбудоўваць двухбаковыя адносіны. Ён выказаў упэўненасць, што пасля гэтага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Малдовы краіны значна прыбавяць у супрацоўніцтве, хоць гэты ўзровень ужо сёння даволі высокі. "Але ёсць да чаго імкнуцца, ёсць куды расці, і мы поўныя рашучасці гэта зрабіць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс