У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Крс 2015

Лукашэнка: Беларусь прапануе Чувашыі развіваць супрацоўніцтва ў сферы пасажырскага транспарту

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Чувашыі развіваць супрацоўніцтва ў сферы пасажырскага транспарту. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Чувашскай Рэспублікі Міхаілам Ігнацьевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Чувашыі добра ведаюць беларускую тэхніку: сельскагаспадарчую, будаўнічую, дарожна-будаўнічую, аўтамабільную. "Перспектыўным будзе наша супрацоўніцтва ў сферы пасажырскага транспарту", - выказаў упэўненасць Прэзідэнт. Сёння чувашскія партнёры могуць набываць беларускую тэхніку па новых выгадных для спажыўца схемах, сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Чувашскай Рэспублікі Міхаілам ІгнацьевымЯшчэ адзін з напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва - сельская гаспадарка. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што размова тут ідзе не толькі аб простым набыцці тэхнікі і гэтак далей, але і аб навуцы, племянной справе, насенняводстве, селекцыі сельскагаспадарчых культур - аб тым, што забяспечвае агракомплексу ўстойлівае перспектыўнае развіццё. "У нас набыты пэўны вопыт у жывёлагадоўлі. Мы з задавальненнем дзелімся ім з усімі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Чувашскай Рэспублікі Міхаілам ІгнацьевымКіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь разглядае Чувашыю як стабільнага гандлёва-эканамічнага партнёра. "Асноўныя напрамкі нашага ўзаемадзеяння - гэта вытворчая кааперацыя, агракомплекс, будаўнічая сфера, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Беларускія і чувашскія прадпрыемствы ўжо даўно завязаны ў адзіны вытворчы ланцуг. Аднак нам неабходна развіваць новыя напрамкі, ісці далей, ні ў якім выпадку не спыняцца на тым узроўні, які сёння ў нас існуе".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія і чувашскія народы падобны працавітасцю, працаздольнасцю. На думку Прэзідэнта, гэта тая аснова, на якой бакі могуць рэалізаваць любы праект, тут няма ніякіх праблем. Будучы ў Беларусі, дэлегацыя Чувашыі зможа наведаць любое прадпрыемства, каб пераняць карысны для сябе вопыт. "Мы гатовы максімальна аператыўна рэалізаваць напрамкі, якія вас зацікавяць, аператыўна разгледзець вашы прапановы, пытанні і ў гэтым напрамку дзейнічаць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі