Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Жнв 2021

Лукашэнка: Беларусь не збіраецца ўводзіць санкцыі ў адносінах да Украіны

Лукашэнка: Беларусь не збіраецца ўводзіць санкцыі ў адносінах да Украіны

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не збіраецца ўводзіць санкцыі ў адносінах да Украіны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ніякіх мы санкцый у адносінах да вас уводзіць не збіраемся", - заявіў кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанне ўкраінскага журналіста Паўла Зялінскага.

Паводле слоў Прэзідэнта, калі было б такое жаданне, то сумесна з Расіяй можна было б "паставіць на калені" на працягу сутак. У прыватнасці, спыніць пастаўкі гаруча-змазачных матэрыялаў. "І заўтра на вілах павыносілі б і Зяленскага, і ўсіх астатніх. Таму што 35 працэнтаў - мы, 35-40 працэнтаў - Расія пастаўляе паліва ва Украіну", - аргументаваў беларускі лідар.

Па электрычнасці ў Беларусі, паводле яго слоў, ёсць рэзервовыя магутнасці. Краіна ў самых розных сферах пачынае актыўна пераходзіць на электразабеспячэнне. "Пачынаючы ад жылля, электрамабіляў і гэтак далей. Мы будуем электрычныя дамы - мы іх так называем. Там усё на электраэнергіі. І затраты на абслугоўванне эксперыментальных дамоў, жыльцы гаварылі, нават крыху меншыя, чым на прыродным газе", - расказаў аб дасягненнях у галіне Аляксандр Лукашэнка. Нават з улікам усіх перспектыў выкарыстання электраэнергіі магутнасці АЭС дазваляюць мець яшчэ лішак электраэнергіі, які можа атрымаць і Украіна.

"Але вы так паводзіце сябе, выбачайце мне, крыху подленька", - дадаў Прэзідэнт Беларусі, адзначаючы, што ўкраінскі бок звяртаецца да куплі беларускай электраэнергіі або паліва, калі яму патрэбна, але пры гэтым крытыкуе нашу дзяржаву.

"Мы не будзем страляць сабе гэтым самым у нагу, таму што гэта і для нас будзе балюча. Амаль $6 млрд тавараабарот - значны. І для вас выгадна, і для нас. Але вы паводзіце сябе часам вельмі нядобра", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прыгадаў ён і "антыдэмпінгавыя разборы" па газасілікаце, іншых будматэрыялах. "Не трэба так рабіць. Гэта ж эканоміка, а не палітыка, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Таму вам не варта сябе так паводзіць і бразгаць санкцыйнай зброяй, таму што вы самі вельмі залежныя".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі