Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Кст 2023

Лукашэнка: Беларусь мае намер структураваць свае магчымасці ў Расіі і стварыць цэнтры гандлю

Лукашэнка: Беларусь мае намер структураваць свае магчымасці ў Расіі і стварыць цэнтры гандлю

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер структураваць свае магчымасці ў Расіі і стварыць цэнтры гандлю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Новасібірскай вобласці Расіі Андрэем Траўнікавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачыў кіраўнік дзяржавы, Беларусь цяпер узяла курс на структураванне сваіх магчымасцей у Расіі. "Сёння попыт на Беларусь вялікі, але мы ж самі не вельмі вялікія. Таму нам трэба дакладна разабрацца, дзе будуць цэнтры, праз якія мы будзем працаваць з Расійскай Федэрацыяй", - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.

Адзін з такіх цэнтраў будзе размешчаны, напрыклад, у Новасібірску, улічваючы геаграфічнае становішча і значнасць гэтага рэгіёна. "Без Новасібірска няма палавіны Расіі, прынамсі, за Уралам. Таму тут павінны быць сканцэнтраваны нашы інтарэсы не толькі ў новасібірскім напрамку, але і ва ўсім Сібірскім рэгіёне. Мы ў бліжэйшы час ва ўрадзе прымем такое рашэнне і будзем сур'ёзна развіваць на базе Новасібірска (я ведаю, вы гэта падтрымліваеце) цэнтр кампетэнцый і цэнтр гандлю на велізарнай прасторы Расійскай Федэрацыі", - сказаў Прэзідэнт.

Як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, менавіта эканамічнае супрацоўніцтва можна лічыць гарантам трывалых узаемаадносін Беларусі і Расіі: "Адзінства дзвюх дзяржаў - гэта перш за ўсё эканоміка. Менавіта так мы бачым гэта з Беларусі. Калі будзе такі ж рух, як цяпер, у эканоміцы, калі будуць такія добрыя адносіны ў нас з Расіяй, як са многімі рэгіёнамі, у тым ліку з вашым, паверце, не трэба ніякай агітацыі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі