У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Сак 2017

Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з "Уралкаліем", але інтарэсы краіны павінны быць захаваны на 200 працэнтаў

Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з "Уралкаліем", але інтарэсы краіны павінны быць захаваны на 200 працэнтаў9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова супрацоўнічаць з "Уралкаліем", але інтарэсы краіны павінны быць захаваны на 200 працэнтаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад аб асобных пытаннях дзейнасці Беларускай калійнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчу з кіраўніком дзяржавы былі запрошаны генеральны дырэктар Беларускай калійнай кампаніі Алена Кудравец, генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Іван Галаваты і старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Ігар Ляшэнка.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што прадстаўнікі расійскага боку ўжо не першы раз звяртаюцца да яго з просьбай аднавіць узаемадзеянне з "Беларуськаліем" па вытворчасці і продажы ўгнаенняў. Пры гэтым было адзначана, што некалькі гадоў таму супрацоўніцтва паміж дзвюма кампаніямі было разарвана. "Сёння яны ўбачылі, што цяжкавата працаваць паасобку. Тым больш убачылі, што мы жыццеўстойлівыя. І з'явілася новае кіраўніцтва, якое прапануе вярнуцца да работы разам", - растлумачыў Прэзідэнт.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы раней даручаў прапрацаваць варыянты сумеснай работы "Беларуськалію" і "Уралкалію". "Але там інтарэсы Беларусі павінны быць захаваны ўжо на 200 працэнтаў, а не на 100 працэнтаў. Мы ўжо наеліся гэтай сумеснай работы, таму калі працаваць разам, то - з тэрыторыі Беларусі, сумленна і прынцыпова дамовіўшыся па ўсіх пытаннях, і ў гэтым ключы дзейнічаць. Мы не пойдзем ні на якія ўступкі, але да кампрамісаў гатовы. Але гэтыя кампрамісы павінны быць узаемавыгаднымі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што раней ужо вызначаліся крытэрыі, у адпаведнасці з якімі "Беларуськалію" і Беларускай калійнай кампаніі неабходна будаваць сваю работу. "Усё павінна быць сумленна і аб'ектыўна. Калі мы разам пачнём працаваць, значыць, мы павінны дамовіцца з імі, заключыць дагавор і дзейнічаць. Калі мы бачым, што нашых інтарэсаў там няма, значыць, не трэба на гэта ісці. Будзем працаваць, як працавалі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску