У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Кст 2017

Лукашэнка: Беларусь гатова рэалізаваць у Лаосе праекты па здабычы карысных выкапняў

Лукашэнка: Беларусь гатова рэалізаваць у Лаосе праекты па здабычы карысных выкапняў2 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь гатова рэалізаваць у Лаосе праекты па здабычы карысных выкапняў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы сёння даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, дынамічнае развіццё Лаоса адкрывае новыя магчымасці для пашырэння кантактаў у многіх сферах. Нядаўняе пасяджэнне міжурадавай беларуска-лаоскай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве пацвердзіла імкненне краін да адкрытага і канструктыўнага дыялогу.

"Думаю, у бліжэйшыя год-два мы зможам павысіць планку нашых адносін і вывесці іх на новы, больш сур'ёзны ўзровень, - сказаў Прэзідэнт. - Мы гатовы рэалізаваць у Лаосе важныя навукова-тэхнічныя праекты, у тым ліку ў сферы здабычы карысных выкапняў".

Узаемавыгадным можа таксама стаць нарошчванне паставак беларускай аўтамабільнай тэхнікі, шын і іншай прадукцыі.

У новы этап уступаюць адносіны Беларусі і Афганістана. Аб гэтым апошнім часам гаворыцца нямала, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. "Мы падтрымліваем імкненне афганскага народа да незалежнасці і суверэнітэту, павышэння ролі вашай дзяржавы ў рэгіёне і ў свеце. Першы ў гісторыі двухбаковых кантактаў візіт у Беларусь кіраўніка выканаўчай улады Афганістана ў жніўні гэтага года даў магчымасць вызначыць прыярытэтныя напрамкі нашага ўзаемадзеяння", - адзначыў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс