Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Жнв 2015

Лукашэнка: Беларусь гатова прадаставіць магчымасці "Газпраму" па большаму аб'ёму транзіту газу

21 жніўня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь гатова прадаставіць магчымасці "Газпраму" па большаму аб'ёму транзіту газу. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй праўлення ПАТ "Газпрам" Аляксеем Мілерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы прадаставіць магчымасці для "Газпрама", калі гэта трэба, калі ў гэтым ёсць патрэбнасці Еўропы, па большых пастаўках праз тэрыторыю Беларусі, па транзіце прыроднага газу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Пры гэтым вы павінны быць абсалютна перакананы ў тым, што гэта не чужая вам тэрыторыя", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт адзначыў, што "не тое што праблем, пытанняў няма ва ўзаемаадносінах у эканоміцы з галоўным пастаўшчыком рэсурсаў для яе - "Газпрамам". "Ёсць толькі пытанні, якія можна абмяркоўваць на перспектыву нашых сумесных дзеянняў па пашырэнні супрацоўніцтва", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу "Газпрам Цэнтр" вядзецца ў агавораныя тэрміны. "Вы нават не сумнявайцеся, на вас ніхто ніколі не пакажа пальцам за тое, што вы пачалі гэта будаўніцтва прыкладна на чвэрць мільярда долараў. Гэта вялікія ўкладанні, нават для "Газпрама", і ў няпростыя часы", - сказаў Прэзідэнт. Ён падзякаваў Аляксею Мілеру за дакладнае выкананне ўсіх дамоўленасцей. "Дзякуй вам за гэта. І ведайце, што мы гатовы вам заўсёды падставіць плячо", - адзначыў беларускі лідар.

У сваю чаргу Аляксей Мілер падкрэсліў, што "Газпрам" будзе выконваць усе пастаўленыя беларускім кіраўніцтвам мэты і задачы па развіцці газавай галіны ў Беларусі. Кампанія павялічвае аб'ёмы інвестыцый, у прыватнасці гэта датычыцца будаўніцтва газаправодаў у рэгіёнах, газаразмеркавальных станцый. Аляксей Мілер таксама паведаміў аб рашэнні "Газпрама" па павелічэнні ў сярэднетэрміновай перспектыве аб'ёмаў закупак абсталявання ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі