Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Чэр 2016

Лукашэнка: Беларусі будзе карысны тэхналагічны і эканамічны вопыт Японіі

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі будзе карысны тэхналагічны і эканамічны вопыт Японіі. Аб гэтым заявіў сёння кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчую грамату пасла Японіі ў Беларусі Таёхісы Кадзукі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што развіццё дыялогу з Японіяй уяўляе для Беларусі асаблівы інтарэс. "Перш за ўсё, Беларусі будзе карысны той каласальны тэхналагічны і эканамічны вопыт, які Японія набыла, дасягнуўшы па шэрагу пазіцый сусветнага лідарства", - упэўнены Прэзідэнт.

Беларускі лідар лічыць, што настаў час краінам бліжэй азнаёміцца адна з адной, у тым ліку ў сферах бізнесу і палітыкі.

У сваю чаргу Таёхіса Кадзукі сказаў, што Японія хоча развіваць палітычныя і эканамічныя адносіны з Беларуссю. Азіяцкай дзяржаве ў тым ліку цікавы вопыт Беларусі ў пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Дыпламат таксама адзначыў вялікі ўклад Беларусі ва ўрэгуляванне крызісу ва Украіне і заключэнне мінскіх пагадненняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс