Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Jul 2015

Лукашэнка: Беларусь будзе арыентавацца на вопыт Расіі пры падрыхтоўцы спецыялістаў для БелАЭС

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе арыентавацца на вопыт Расіі пры падрыхтоўцы спецыялістаў для БелАЭС. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння пры дакладзе па пытаннях падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі і прадастаўлення ўдзельнікам будаўніцтва і эксплуатацыі Беларускай АЭС жылля дзяржаўнага жылога фонду, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Працаваць на БелАЭС будуць у асноўным беларусы, за выключэннем ключавых спецыялістаў, якіх будуць запрашаць. "Мы іх запрашаем у час будаўніцтва з-за мяжы, у асноўным з Расіі, паколькі гэта ўзор расійскай станцыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Звязана гэта з тым, што допуск непасрэдна да кіравання атамным рэактарам павінны мець толькі тыя спецыялісты, у якіх практычны вопыт работы складае некалькі гадоў. Па меры ўводу ў эксплуатацыю станцыі расійскія спецыялісты будуць замяшчацца тымі, хто быў падрыхтаваны ў беларускіх ВНУ.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, пры падрыхтоўцы сваіх спецыялістаў Беларусь павінна арыентавацца на расійскі вопыт. "Гэта вельмі добры і перадавы вопыт у свеце, - сказаў ён. - Навучанне трэба будаваць зыходзячы з вопыту Расіі, але рабіць гэта больш якасна і адказна".

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што па аб'ектыўных прычынах у Беларусі пакуль няма магчымасці рыхтаваць аспірантаў і магістраў у сферы ядзернай энергетыкі. У краіне пакуль не сфарміравана навуковая школа па эксплуатацыі атамнай электрастанцыі. "Нашы ВНУ вядуць падрыхтоўку спецыялістаў, але аспірантаў і магістраў мы рыхтаваць не можам, таму што патрэбны кадры высокай кваліфікацыі. У нас пакуль такіх людзей або няма, або іх адзінкі. Таму мы, выкарыстоўваючы расійскі вопыт работы на атамнай станцыі расійскага ўзору, павінны ўсё ж такі арыентавацца на падрыхтоўку кадраў высокай кваліфікацыі ў Расійскай Федэрацыі. Лішніх людзей мы там рыхтаваць не будзем, таму што гэта таксама мерапрыемства не таннае, але гэта працэс перагавораў", - адзначыў Прэзідэнт.

У Беларусі напрацаваны напрамкі падрыхтоўкі спецыялістаў. "Мы ведаем, як гэта рабіць і за якія грошы", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі