У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Снж 2019

Лукашэнка: Беларусь і Расія канцэптуальна дамовіліся па энерганосьбітах, цэны вызначаць у бліжэйшыя дні

Лукашэнка: Беларусь і Расія канцэптуальна дамовіліся па энерганосьбітах, цэны вызначаць у бліжэйшыя дні

20 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія канцэптуальна дамовіліся па энерганосьбітах, цэны вызначаць у бліжэйшыя дні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у Санкт-Пецярбургу, каменціруючы праведзеную сустрэчу з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і абмеркаванне беларуска-расійскага парадку дня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы даручылі кіраўнікам групы - Крутому і Арэшкіну - праінфармаваць аб тым, якія пытання зняты. Зразумела, засталіся самыя складаныя пытанні. Але толькі ў лічбах - энерганосьбіты. Але канцэптуальна дамовіліся, што ў будучым годзе Беларусь купляе ў Расійскай Федэрацыі прыкладна 20 млрд куб.м газу. Абмежаванняў тут няма. Можна і 22 млрд куб.м. З уводам атамнай станцыі, зразумела, мы на 4-5 млрд куб.м менш будзем закупляць. Таму па аб'ёмах мы дамовіліся, і па нафце дамовіліся, што купім у Расіі 24-25 млн т нафты. Цэны будуць не вышэйшыя за ўзровень бягучага 2019 года", - заявіў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, канкрэтныя цэны будуць вызначаны ў бліжэйшыя дні. "Па нафце на працягу двух дзён будзе цана. А па газе, думаю, 2-3 дні. У аўторак у "Газпраме" спецыялісты сустрэнуцца, і ўжо будуць канкрэтныя лічбы. Але ў цэлым цана застаецца на ўзроўні бягучага года", - удакладніў Прэзідэнт.

Адказваючы на пытанне, ці спатрэбіцца яшчэ дадаткова сустракацца з Уладзімірам Пуціным да канца бягучага года або ў пачатку наступнага, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Калі спатрэбіцца, так. Мы з ім перагаворым па тэлефоне ў бліжэйшы час. Ёсць у нас там некалькі праблем, якія мы павінны вырашыць, - прэзідэнцкія пытанні. І ў выніку размовы, калі нам спатрэбіцца сустрэча, вядома, мы ў любы час, у любым месцы, у Расіі ці ў Беларусі, сустрэнемся".

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што ў цэлым бакі задаволены ходам перагавораў. "Усе задаволены. І Прэзідэнт Расіі, і Прэзідэнт Беларусі. І міжурадавая група. У цэлым мы задаволены ходам і вынікамі", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс