1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Прыморскі край у бягучым годзе павінны перасягнуць рубеж $100 млн тавараабароту. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Прыморскага края РФ Алегам Кажамякам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прыемна сустрэцца з сябрамі і абмеркаваць тыя праблемы, якія ў нас магчымы. Я цяпер вось яшчэ раз перагледзеў аб'ёмы нашага гандлю, дынаміку. Нягледзячы на тое, што вы знаходзіцеся на самым краі нашай Айчыны - ад Брэста да Уладзівастока, тым не менш дынаміка нядрэнная. У гэтым годзе мы павінны з вамі дакладна перасягнуць рубеж $100 млн тавараабароту", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка запрасіў Алега Кажамяку, карыстаючыся знаходжаннем у Беларусі, яшчэ раз азнаёміцца з магчымасцямі краіны. "У нас тут адкрываецца выстаўка "Белагра". Паглядзіце. Нешта, магчыма, цікавае для вас. У нас абсалютны давер", - сказаў ён.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь адкрыла ў Прымор'і мультыбрэндавы цэнтр, працуюць магазіны беларускай прадукцыі, якая карыстаецца ў рэгіёне попытам.
"Якасць", - падкрэсліў Алег Кажамяка.

