Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Сак 2018

Лукашэнка азнаёміўся з вытворчасцю ў Беларусі чорнай ікры

30 сакавіка, Дзяржынскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Дзяржынскі раён Мінскай вобласці азнаёміўся з тэхналогіяй вытворчасці чорнай ікры і асятрыны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы наведаў аквакультурную гаспадарку Admiral Husso ЗАТ "ДГ-Цэнтр", дзе яму далажылі аб выкананні даручэнняў па арганізацыі вытворчасці ў Беларусі каштоўных парод рыб.

Цэх па развядзенні рыбы асятровых парод у сістэме ўстаноўкі замкнутага водазабеспячэння быў адкрыты ў горадзе Фаніпалі Дзяржынскага раёна ў пачатку 2016 года. Асноўная мэта цэха - вытворчасць натуральнай чорнай ікры традыцыйным забойным метадам без дадатковай апрацоўкі з мінімальным працэнтам солі. Кампанія таксама вырабляе дадатковыя прадукты з асятрыны.

Геаграфія экспартных паставак у 2017 годзе ўключае Расію, Казахстан, Арменію, востраў Маўрыкій, Шры-Ланку, Славакію, Латвію, Італію, Германію.

Прэзідэнту Беларусі падрабязна расказалі аб тэхналагічных працэсах і нюансах развядзення рыбы і атрымання ікры, рабоце прадпрыемства і планах па пашырэнні вытворчасці. Аляксандр Лукашэнка таксама асабіста прадэгуставаў прадукцыю і ацаніў яе якасць.

Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы па выніках наведвання прадпрыемства кіраўніком дзяржавы, даручана і ў далейшым развіваць у краіне аквакультурныя гаспадаркі. Ён адзначыў, што некалькі гадоў таму Прэзідэнт даручаў стварыць у Беларусі вытворчасць каштоўных парод рыб. "Мы стварылі ў Беларусі ўжо восем вытворчасцей. З іх чатыры - у Магілёўскай вобласці", - заявіў віцэ-прэм'ер.

У час наведвання Прэзідэнтам прадпрыемства размова ішла аб пашырэнні вытворчасці і пераліку выпускаемай прадукцыі. У прыватнасці, магчыма арганізацыя яшчэ некалькіх такіх вытворчасцей, у тым ліку з выпускам чырвонай ікры.

"У цэлым Беларусь вырабляе 600 т чырвонай ікры. А вось чорную - трэба нам выйсці на 2-3 т у бліжэйшыя гады, - сказаў Міхаіл Русы. - Гэта задаволіць і ўнутраны попыт, і ў першую чаргу забяспечыць рост паставак на экспарт".

Ураду і мясцовым органам улады ў сувязі з гэтым даручана падабраць для патрэб далейшага развіцця рыбаводства вадаёмы і невыкарыстоўваемыя магутнасці. "Мы ў самыя кароткія тэрміны за 2-3 месяцы падрыхтуем такую невялікую праграму", - дадаў Міхаіл Русы.

У час наведвання Прэзідэнтам прадпрыемства ў тым ліку абмяркоўвалася пытанне прадастаўлення ў арэнду вадаёмаў для развядзення і лоўлі рыбы. Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым асабліва падкрэсліў, каб тым самым не стваралі праблем для насельніцтва той ці іншай мясцовасці, дзе людзі, напрыклад, прывыклі адпачываць і купацца ў канкрэтных вадаёмах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі