Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Крс 2023

Лукашэнка ацаніў ход будаўніцтва партоў для беларускіх грузаў у Санкт-Пецярбургу і Мурманску

Лукашэнка ацаніў ход будаўніцтва партоў для беларускіх грузаў у Санкт-Пецярбургу і Мурманску
Фота з архiва

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым выказаўся наконт будаўніцтва партоў для беларускіх грузаў у Бронцы і Мурманску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі шмат цяпер работ праводзім, вы ведаеце, па фарміраванні лагістыкі цераз ваш горад. Мы будуем інфраструктуру лагістычную, заняліся будаўніцтвам партоў у вас і ў Мурманску. Але ў Бронцы ўжо працуе порт. Мы маем намер яго пашыраць, тут пытанняў у нас няма", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Вельмі сур'ёзна будзем развіваць супрацоўніцтва з Санкт-Пецярбургам", - дадаў беларускі лідар.

У Санкт-Пецярбургу рэалізуецца праект па развіцці кантэйнерных перавозак цераз порт Бронка. Плануецца перанакіраваць цераз парты горада амаль 7 млн т беларускіх грузаў. Агульная ёмістасць Бронкі ў перспектыве больш за 20 млн т грузаў у год (цяпер амаль 10 млн т). Таксама рыхтуюцца праекты па мадэрнізацыі чыгунак, якія вядуць у порт.

Як паведамлялася, у пачатку гэтага года Прэзідэнт на нарадзе па экспарце беларускіх тавараў запатрабаваў фарсіраваць будаўніцтва беларускіх партоў у Расіі. Ён адзначыў, што ў сувязі са спробамі задушыць Беларусь у мінулым годзе санкцыямі была парушана існуючая лагістыка. Давялося шукаць новыя лагістычныя шляхі. "Трэба будзе абмеркаваць і гэтыя пытанні. Прынамсі тое, што вы прасілі мяне вырашыць на ўзроўні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі для таго, каб былі адкрыты для нас парты, я мяркую, што ўсе пытанні вырашаны. Пытанне застаецца за малым - пачынаць грузіць у гэтых партах. Хоць сёе-тое мы пачалі ўжо грузіць. Трэба хутчэй будаваць гэтыя парты, даводзіць да пэўнага ўзроўню і гандляваць ужо праз уласныя парты".

Раней, у жніўні 2022 года кіраўнік дзяржавы правёў нараду па стварэнні партовых магутнасцей для экспарту беларускай прадукцыі. Размова ішла ў тым ліку аб кошце і тэрмінах будаўніцтва, акупнасці і магчымых рызыках. "Пабудаваць порт трэба хутка і з мінімальнымі затратамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, для Беларусі цяпер выпаў добры шанц стварыць уласную партовую інфраструктуру. "Аб чым мы, увогуле, даўно марылі. Расійская Федэрацыя адкрыла для нас дзверы на ўсіх узроўнях. Прынамсі, з боку Прэзідэнта Расіі, з якім я вёў і вяду перагаворы па гэтых пытаннях, перашкод ніякіх няма, выключная падтрымка. Ці так гэта на вашым узроўні, я хацеў бы сёння пачуць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"У нас няма часу чакаць, пакуль пабудуецца тая ці іншая інфраструктура ў якім-небудзь порце. Размова ідзе сёння перш за ўсё пра паўночна-заходні рэгіён Расійскай Федэрацыі. Прэзідэнт Расіі асабіста паказаў мне ўсе парты Піцера і вакол яго (ён ведае гэта дасканала) і прапанаваў: выбірайце любы напрамак. Але я яму сказаў, нам ужо сёння трэба грузіць. Гаворыць: любы пункт і пачынайце грузіць. Таму (я так вобразна часта гавару) пакуль будзем будаваць - мяшкамі будзем грузіць. Зразумела, 12 мільёнаў тон і больш мяшкамі не загрузіш, але тым не менш гэта сведчыць аб тым, што мы ўжо сёння павінны літаральна на кожным свабодным квадратным метры расійскіх партоў грузіць свае тавары", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі