Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліс 2025

Лукашэнка арыентуе ўсіх на ўдзел у рэалізацыі навуковай і інавацыйнай палітыкі

Лукашэнка арыентуе ўсіх на ўдзел у рэалізацыі навуковай і інавацыйнай палітыкі

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абсалютна ўсім суб'ектам трэба прымаць непасрэдны ўдзел у рэалізацыі і правядзенні ў жыццё навуковай і інавацыйнай палітыкі дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця навуковай сферы і дзейнасці НАН, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абсалютна ўсім суб'ектам трэба прымаць непасрэдны ўдзел у рэалізацыі і правядзенні ў жыццё навуковай і інавацыйнай палітыкі дзяржавы", - звярнуў увагу беларускі лідар. Паводле яго слоў, гэта датычыцца і прадпрымальніцкага сектара, і мясцовай выканаўчай улады. Дарэчы, удзел апошняй у дзяржаўных навукова-тэхнічных і інавацыйных праграмах пакуль застаецца фармальным, заўважыў Прэзідэнт.

"Ваша задача - сумесна з універсітэтамі, навуковымі інстытутамі, канструктарскімі бюро больш актыўна ўключацца ў генерацыю новых буйных праектаў, якія стануць сімваламі эканомікі будучыні, - арыентаваў кіраўнікоў мясцовай вертыкалі Аляксандр Лукашэнка. - Гэта не толькі атамная станцыя. Галоўны крытэрый - вынік: стварэнне новых рабочых месцаў і зніжэнне тэхналагічнай залежнасці. Персанальная адказнасць за гэта ляжыць на губернатарах".

Акрамя таго, Прэзідэнт ставіць задачу больш шырока выкарыстоўваць патэнцыял тэхнапаркаў, дзе калектывы вучоных сумесна з канструктарамі і інжынерамі змогуць атрымаць практычную карысць з уласных распрацовак. Цяпер у Беларусі каля 15 тэхнапаркаў. "Не трэба забываць і пра дзіцячыя цэнтры навукова-тэхнічнай творчасці. Вось адтуль трэба пачынаць арыентаваць у навуку", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама запатрабаваў па-новаму, свежым поглядам звонку, паглядзець на кіраўніцкую вертыкаль у навуковай сферы: Акадэмію навук, ДКНТ, ВАК і іншыя дзяржорганы. "Неабходна прыцягваць спецыялістаў-практыкаў з канкрэтных вытворчых сфер. Тады і рэалізацыя стратэгічных праектаў будзе арыентавана на ўкараненне навуковых вынікаў у вытворчасць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі