Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Крс 2020

Лукашэнка арыентуе аграрыяў нарошчваць выпуск малочкі і пашыраць рынкі збыту

Лукашэнка арыентуе аграрыяў нарошчваць выпуск малочкі і пашыраць рынкі збыту
Фота з архiва

3 красавіка, Смалявіцкі раён /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе аграрны сектар нарошчваць вытворчасць малочных прадуктаў і пашыраць рынкі збыту. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час наведвання Смалявіцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын праінфармаваў аб развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці ў Мінскай вобласці. Рэгіён па тэмпах росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі займае трэцяе месца сярод абласцей - 107,4 працэнта ў гаспадарках усіх катэгорый і 107,7 працэнта ў сельгасарганізацыях у студзені-лютым 2020 года. Тэмпы вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі склаліся вышэй за ўзровень аналагічнага перыяду папярэдняга года ў асноўным ва ўсіх раёнах вобласці. Павялічылася вытворчасць мясной і малочнай прадукцыі. Па сярэднім удоі малака сталічны рэгіён трэці ў краіне і ўступае Брэсцкай і Гродзенскай абласцям.

Аляксандр Турчын закрануў тэму далейшага ўзроўню загрузкі перапрацоўчых магутнасцей: "Куды рухацца далей - пашыраць вытворчасць або павышаць эфектыўнасць?"

"Трэба вызначыцца па рынках, - сказаў Прэзідэнт. - Дрэнна, калі аб'ёмы будзем стрымліваць. Каб павялічыць вытворчасць, нам патрэбны рынкі".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што пытанне забяспечанасці прадуктамі харчавання вельмі актуальнае. У сувязі з гэтым неабходна арыентавацца на пашырэнне выпуску прадукцыі. У ліку вялікіх перспектыўных рынкаў кіраўнік дзяржавы назваў Кітай.

Тэма далейшага асваення кітайскага рынку прагучала і ў размове са старшынёй савета дырэктараў "Сервалюкса" Яўгенам Баскіным. Ён расказаў, што кампанія, якую ён узначальвае, кіруецца тэзісам "ад поля да прылаўка". Гэта значыць, прадукцыя не толькі вырошчваецца, але і перапрацоўваецца, прычым 65 працэнтаў яе ідзе на экспарт, у тым ліку ў Кітай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі