Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Ліп 2016

Лукашэнка: Аграгарадкі стануць асновай аграіндустрыі ў Беларусі

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграгарадкі стануць асновай аграіндустрыі ў Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы стварылі 1,5 тыс. аграгарадкоў, дзе будуць жыць людзі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Там ёсць усе ўмовы. Мы дашліфуем за пяцігодку гэтыя гарадкі, і яны стануць асновай аграіндустрыі ў нашай краіне".

Прэзідэнт Беларусі растлумачыў, што краіна ўкладвае сродкі ў сельскую гаспадарку, таму што для вёскі важны зямля і людзі. Акрамя таго, неабходна забяспечваць харчовую бяспеку.

"Вы ж памятаеце гэтыя талоны, калі людзі біліся ў чэргах за кавалак каўбасы, за кавалак хлеба. Я сабе не мог дазволіць, каб людзі, якія выбралі мяне Прэзідэнтам, стаялі вечна ў гэтых чэргах, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Мы сёння на мільярды долараў прадаём сельгаспрадукцыі. Дык што дрэннага, што мы ўклалі ў сельскую гаспадарку? Што дрэннага, што мы амаль аддалі даўгі вёсцы?"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі