30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адыходзіць з еўрапейскага рынку і проста адвярнуцца ад Еўрасаюза нельга. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўнікамі беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Адыходзіць з еўрапейскага рынку і проста адвярнуцца ад ЕС нам ні ў якім разе нельга. Гэта суседзі, іх не выбіраюць. Магчымасці адкрываюцца. Нейкія ў Еўропе, а нейкія і за акіянам", - сказаў кіраўнік дзяржавы.