22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праекты двух пратаколаў, якімі ўносяцца змяненні ў міжурадавыя пагадненні з Расіяй у газавай сферы ад 2011 года. Адпаведны ўказ нумар 29 кіраўнік дзяржавы падпісаў 22 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
На правядзенне перагавораў па праектах пратаколаў і іх падпісанне ўпаўнаважаны ўрад.