26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення аб допуску брокераў і дылераў адной дзяржавы - члена Еўразійскага эканамічнага саюза да ўдзелу ў арганізаваных таргах біржаў (арганізатараў гандлю) іншых дзяржаў-членаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Адпаведны ўказ нумар 247 кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 чэрвеня.
Праектам пагаднення замацоўваюцца парадак узаемнага допуску брокераў і дылераў да таргоў на біржах, пытанні кантролю за ажыццяўляемымі зделкамі і абмену інфармацыяй.
Урад Рэспублікі Беларусь упаўнаважаны на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне.