Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Aug 2021

Лукашэнка адобрыў падыходы Мінтранса да змяненняў у галіне аўтамабільных перавозак пасажыраў

Лукашэнка адобрыў падыходы Мінтранса да змяненняў у галіне аўтамабільных перавозак пасажыраў

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў падыходы Міністэрства транспарту і камунікацый да змяненняў у галіне аўтамабільных перавозак пасажыраў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка пасля даклада кіраўніку дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мінтранс раней падрыхтаваў адпаведны праект указа. Паводле слоў Аляксея Аўраменкі, "Прэзідэнт у цэлым адобрыў прапанаваныя падыходы".

У прыватнасці, дакументам прадугледжваецца ўвесці рэгістрацыйныя карткі транспартнага сродку, карткі допуску вадзіцеля, дыспетчара аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах і дыспетчара таксі. Гэта дасць магчымасць упарадкаваць работу ў гэтым сектары, лічаць у ведамстве.

"Мы фактычна ідзём па шляху Расійскай Федэрацыі. Яны прымяняюць прыкладна аналагічныя падыходы да работы таксі. Сёння рынак да канца не ўрэгуляваны з пункту гледжання наяўнасці транспартных сродкаў, кампаній, якія працуюць.Мяркуецца ўсё гэта рабіць у электронным выглядзе. Гэта значыць будзе электронная база з вадзіцелямі, транспартнымі сродкамі", - адзначыў міністр.

У першую чаргу гэта робіцца, каб гарантаваць бяспеку перавозак, падкрэсліў Аляксей Аўраменка. "Гэта неліцэнзуемы від дзейнасці. Калі вадзіцель хоча працаваць, у яго павінна быць заведзена картка ўліку, дзе будуць фіксавацца ўсе парушэнні, праходжанні тэхнічнага агляду транспартнага сродку, адпаведнасць транспартнага сродку. Тым самым не будзем дапускаць да перавозак нявопытных вадзіцеляў", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі