У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Сак 2020

Лукашэнка: адной нагой ужо ўступілі ў фінансавы крызіс, цяпер спрабуем вярнуць яе назад

Лукашэнка: адной нагой ужо ўступілі ў фінансавы крызіс, цяпер спрабуем вярнуць яе назад

20 сакавіка, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Як будзе развівацца фінансава-эканамічная сітуацыя ў свеце, да канца незразумела, у Беларусі яе аналізуюць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у час наведвання навукова-вытворчага прыватнага прадпрыемства "Адані", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не хачу быць банальным, проста выкажу сваё меркаванне. Што датычыцца фінансава-эканамічнага крызісу, мы ўжо туды адной нагой уступілі. А цяпер, паколькі валацільнасць і ваганні па ўсіх напрамках вельмі высокія, спрабуем гэту нагу вярнуць на месца, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У чым галоўнае пытанне: удасца нам назад гэту нагу вярнуць і побач паставіць або мы туды і другую нагу ўсунем?"

Паводле слоў Прэзідэнта, пакуль незразумела, наколькі моцна пагоршыцца эканамічная сітуацыя ў свеце. Магчыма, у краін яшчэ атрымаецца вярнуцца да таго ўзроўню развіцця, які быў учора. "Трэба аналізаваць, што мы цяпер робім. Наперадзе пасланне Прэзідэнта народу і парламенту, таму прапрацоўваем і аналізуем некаторыя напрамкі. Магчыма, да таго часу абстаноўка дасць нам магчымасць зрабіць пэўныя адназначныя вывады", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі