Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Жнв 2021

Лукашэнка адказаў на пагрозы Літвы спыніць транзіт калійных угнаенняў

Лукашэнка адказаў на пагрозы Літвы спыніць транзіт калійных угнаенняў

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адказаў на пагрозы Літвы спыніць транзіт калійных угнаенняў. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пачалі круціць-вярцець. Стрэлілі сабе ў нагу. А цяпер хочуць закрыць нам парты для таго, каб грузіць хімічныя калійныя ўгнаенні", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў такім выпадку Беларусь перанакіруе патокі ў іншыя парты - на тэрыторыі Расіі. "Слухайце, мы паставім гэтыя аб'ёмы. У Мурманску загрузім. Гэта не пытанне. І па паўночным марскім шляху найкарацейшым шляхам паставім у Кітай. Гэта наш асноўны рынак. І ў Індыю - паўднёвы ўсход, - адзначыў беларускі лідар. - Пакуль мы не загналі адзін аднаго ў вугал, выходзіць з гэтай сітуацыі трэба цяпер. Але мяч на тым баку".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі