Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Лют 2022

Лукашэнка абсалютна ўпэўнены ў перспектывах развіцця МТЗ: на прадукцыю завода велізарны попыт у свеце

Лукашэнка абсалютна ўпэўнены ў перспектывах развіцця МТЗ: на прадукцыю завода велізарны попыт у свеце
Фота з архiва

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Мінскага трактарнага завода з адной з важнейшых вех у гісторыі прадпрыемства і айчыннага машынабудавання - выпускам чатырохмільённага трактара BELARUS. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пачынаючы з 1946 года вы пішаце гісторыю не толькі завода, але і ўсёй краіны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што першы мільённы трактар МТЗ быў сабраны ў лістападзе 1972 года і тады беларускі завод трапіў у тройку вядучых саюзных прадпрыемстваў, якія перасягнулі гэты рубеж. "Другі мільён быў сабраны за 12 гадоў, яшчэ праз 11 гадоў з канвеера сышоў трохмільённы трактар. На жаль, наступнага юбілею давялося чакаць доўгіх 27 гадоў. І гэта быў няпросты час станаўлення сучаснай, незалежнай Беларусі", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў каласальны вопыт завода і ў сувязі з гэтым выказаў абсалютную ўпэўненасць у перспектывах яго далейгага развіцця: "На прадукцыю пад брэндам "БЕЛАРУС" сёння велізарны попыт ва ўсім свеце. Без нашых трактароў немагчыма забяспечыць харчовую бяспеку планеты".

"Ваш калектыў - гэта сплаў маладосці і вопыту, шматгадовыя дынастыі і традыцыі пераможцаў, сучасныя веды і здаровыя амбіцыі. Упэўнены, пяцімільённы трактар не прымусіць сябе чакаць", - падкрэсліў беларускі лідар. Ён пажадаў калектыву прадпрыемства здароўя, дабрабыту, новых ідэй і іх паспяховай рэалізацыі на карысць Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі