Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Nov 2016

Лукашэнка абмеркаваў з інвестарам магчымасці ўдзелу нямецкай кампаніі ў развіцці "Магілёўхімвалакна"

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком "ІПС Інжынірынг Кансалтынг", кіраўніком групы кампаній "ІПС Груп" Енсам Хенкелем абмеркаваў магчымасці ўдзелу нямецкай кампаніі ў развіцці ААТ "Магілёўхімвалакно", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы заўсёды з вялікім задавальненнем ідзём на сумесныя праекты з прадстаўнікамі германскага бізнесу, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Ведаю вашу спецыялізацыю. Яна вельмі цікавая, таму што мы маем велізарны аб'ём перапрацоўкі нафты і нафтахімічных вытворчасцей. Для нас вельмі важны меркаванні вашых спецыялістаў у гэтай сферы".

На сустрэчы адзначалася, што ў бліжэйшы час нямецкі інвестар сумесна з беларускай кампаніяй магчыма будзе рэалізоўваць адзін з важнейшых праектаў, заснаваных на высокіх тэхналогіях.

"Я нядаўна быў на вытворчым аб'яднанні "Магілёўхімвалакно". Там шэраг пытанняў, мы паставілі перад сабой мэту да 2020 года мець зусім іншае, новае прадпрыемства", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка абмеркаваў з інвестарам магчымасці ўдзелу нямецкай кампаніі ў развіцці "Магілёўхімвалакна"Прэзідэнт дадаў, што было б добра дасягнуць дамоўленасці сумесна стварыць там самую сучасную вытворчасць па існуючым плане. "Улічваючы, што вы інжынірынгавая і кансалтынгавая кампанія, будзем зыходзіць з таго, які прадукт мы будзем вырабляць на тых ці іншых прадпрыемствах і наколькі ён будзе запатрабаваны на рынках. Гэта пытанне павінна быць самым галоўным у нашым супрацоўніцтве, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Мы гатовы працаваць з кампаніяй".

У сваю чаргу Енс Хенкель сказаў, што рады знаходзіцца ў Беларусі і лічыць краіну другой радзімай. "Для мяне быў бы вялікі гонар дапамагчы вам маімі ведамі. Упэўнены, што ў Беларусі вялікі патэнцыял. Не толькі таму што тут жывуць цудоўна адукаваныя людзі. Я добра ведаю практычна ўсе прадпрыемствы хімічнай галіны ў Беларусі, яны знаходзяцца ў вельмі добрым стане: абсталяваны памяшканні, усё вельмі дагледжана, - звярнуў увагу бізнесмен. - Упэўнены, што менавіта цяпер самы зручны момант, каб прымаць стратэгічныя рашэнні па ўводзе новых тэхналогій і вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі. Патэнцыял для гэтага вялікі".

Лукашэнка абмеркаваў з інвестарам магчымасці ўдзелу нямецкай кампаніі ў развіцці "Магілёўхімвалакна"Аляксандр Лукашэнка наведаў 14 лістапада ААТ "Магілёўхімвалакно". Прэзідэнту далажылі аб перспектывах развіцця прадпрыемства, фінансава-эканамічных паказчыках, планах па рэалізацыі праектаў па выпуску новых перспектыўных відаў прадукцыі. Распрацавана праграма развіцця, у аснове якой рэалізацыя інвестпраекта па арганізацыі вытворчасці поліэфірнай прадукцыі. Ажыццявіць яго плануецца ў два этапы з прыцягненнем як уласных сродкаў прадпрыемства, так і пазыковых рэсурсаў. Гэта ў тым ліку дасць магчымасць забяспечыць патрэбнасці ў высакаякаснай сыравіне для вытворчасці поліэфірных тэкстыльных ніцей.

Паводле слоў Прэзідэнта, развіццё "Магілёўхімвалакна" павінна ўключаць не толькі рэалізацыю праектаў па адкрыцці вытворчасцей новых відаў прадукцыі, але таксама стварэнне поўнага вытворчага цыкла з выхадам на выпуск канечнай прадукцыі. Для гэтага прадугледжваецца задзейнічаць свабодныя пляцоўкі на прадпрыемстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі