Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Чэр 2016

Лукашэнка аб планах на пяцігоддзе: гэта праграма развіцця, а не застою

22 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады накіравана ў будучыню і прадугледжвае канкрэтныя дзеянні, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта праграма развіцця, а не застою; праграма будучага, а не мінулага; праграма дзеянняў, а не чаканняў", - заявіў Прэзідэнт.

"Мы цудоўна разумеем: праблемы не вырашацца самі сабой, крызісныя з'явы не знікнуць па ўзмаху чарадзейнай палачкі. Менавіта таму ў аснову праграмы пакладзены прынцыпы прагрэсу і адкрытасці. Мы робім стаўку на веды і тэхналогіі. У гэтым ключ да вырашэння бягучых праблем і руху наперад", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адна асаблівасць праграмы, паводле слоў Прэзідэнта, у тым, што яна рэальная - без лішніх абяцанняў і нездзяйсняльных планаў. "Тут аналізуюцца не толькі аб'ектыўныя цяжкасці, але і нашы памылкі. І прапануюцца шляхі іх выпраўлення. Наколькі дакладны гэты аналіз, наколькі дакладныя і глыбокія тыя меры, якія прапануюцца, - усё гэта нам трэба абмеркаваць разам", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пяцігадовая праграма гэта таксама праграма эвалюцыі, а не рэвалюцыі. "У ёй мы цвёрда захоўваем пераемнасць нашага курсу і базавыя асновы беларускай мадэлі. Мы катэгарычныя праціўнікі радыкалізму, шоку і ломкі ўсяго і ўся. Дзяржава для народа, справядлівасць, абарона простага чалавека - гэта тое, на чым стаяла і стаяць будзе беларуская дзяржаўнасць. Для выпрацоўкі планаў на пяцігодку ў нас ёсць дакладны арыенцір - перадвыбарная праграма Прэзідэнта. Яна падтрымана беларускім народам", - заявіў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, частка пастаўленых задач некаму можа здацца напружанай. "Але іншага выйсця ў нас проста няма. Мы не можам адмовіцца ад развіцця. Не можам пагадзіцца з тым, што нас чакае застой або яшчэ горш - адкат назад. Мы можам і павінны знайсці рэзервы росту! Мы можам і павінны мабілізавацца! Мы можам і павінны даць другое дыханне эканоміцы, забяспечыць новы прарыў!" - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі