Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Стд 2022

Лукашэнка аб банкаўскай сферы: у мінулым годзе вы малайцы проста, спрацавалі нядрэнна

Лукашэнка аб банкаўскай сферы: у мінулым годзе вы малайцы проста, спрацавалі нядрэнна

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае паспяховую работу банкаўскай сферы краіны па выніках 2021 года. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура і памочніка Прэзідэнта па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы Валерыя Бельскага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы, як і дамаўляліся, публічна не абмяркоўвалі доўгі час пытанні фінансаў, крэдытна-фінансавай сферы, усё, што звязана з грашамі. Гэта, напэўна, правільна. Грошы любяць, як вы, банкіры, падкрэсліваеце заўсёды, цішыню. Сённяшняя наша размова абсалютна не звязана з нейкімі праблемамі. Хутчэй, наадварот. У мінулым годзе вы малайцы проста, спрацавалі нядрэнна, уся банкаўская сістэма. Але трэба аддаць належнае і эканоміцы. Эканоміка працавала", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, канстатаваў, што прафіцыт знешняга гандлю па выніках мінулага года склаў $4 млрд. "Таму эканоміка спрацавала, дзякуй богу. У нас усе магчымасці ёсць і ў гэтым годзе выконваць узятыя абавязацельствы і тыя параметры, якія былі вызначаны Усебеларускім народным сходам і намі канкрэтызаваны на гэты год. Мы ж свядома іх прымалі - рост эканомікі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі