26 красавіка, Ляскавічы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка абмеркавалі магчымасці экспарту ўкраінскай электраэнергіі ў Беларусь. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы абмеркавалі і далі адпаведныя даручэнні аб магчымасці экспарту ўкраінскай электраэнергіі для беларускіх спажыўцоў", - сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.
Бакі таксама дамовіліся аб узаемадзеянні ў галіне энергетычнай бяспекі, у тым ліку аб пашырэнні прысутнасці Беларусі на ўкраінскім рынку нафтапрадуктаў.